Члены філіяла тэрытарыяльнага цэнтра абслугі насельніцтва г.п. Смілавічы, які дзейнічае пры царкве Святога Георгія Перамаганосца, не толькі наведалі храм, але і адправіліся ў цікавую вандроўку – музей «Прастора Хаіма Суціна». Там яны пазнаёміліся з творчасцю славутых мастакоў-землякоў: Хаіма Суціна і Файбiч-Шрага Царфіна, чыё мастацтва заваявала прызнанне ў Парыжы.
Экскурсавод Святлана Хасяневіч стварыла асаблівую атмасферу, распавядаючы пра жыццё і творчасць майстроў. Удзельнікі мелі магчымасць пагрузіцца ў эпоху мастацкага Парыжа, уяўляючы сябе ў легендарнай кавярні «Ратонда», дзе збіралася богема – мастакі, паэты, мысліцелі.
Такія мерапрыемствы не толькі пашыраюць кругагляд, але і дапамагаюць усведамляць гісторыю роднага краю праз лёсы яго выбітных дзеячаў. Чудоўны прыклад таго, як рэлігійная, культурная і грамадская дзейнасць могуць гарманічна дапаўняць адна адну!