Навучэнцы ДУА «Сярэдняя школа
№1 г.п. Смілавічы» прымаюць удзел ва Усесаюзнай маладзежнай экспедыцыі «Маршрутамі памяці. Маршрутамі адзінства». Сёння яны здзейснілі экскурсію ў храм Георгія Перамаганосца ў г.п. Смілавічы. Спачатку экскурсанты пабывалі ў царкве Казанскай Божай Маці, даведаліся пра будову царквы, яе гісторыю. Затым у царкве Георгія Перамаганосца вучні сустрэліся са святаром іерэем Мікалаем, які распавёў гутарку пра абразы, што знаходзяцца ў храме, пра нашага заступніка свящэннамучаніка Іаана Варанца.
Таксама вучні пазнаёміліся з царкоўнаславянскай літаратурай мінулых стагоддзяў. Напрыканцы сустрэчы ўсе змаглі падняцца на званіцу, адчуць звон і паглядзець на Смілавічы з вышыні птушынага палёту.





